МЗС Вялікабрытаніі: Расея дэстабілізуе сытуацыю ва Ўкраіне

кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг.

З такой заявай выступіў у нядзелю кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг.

«Расея павінна адмовіцца ад крокаў, якія дэстабілізуюць Украіну і падрываюць магчымасьць перамоваў у рамках кантактнай групы», — зазначыў ён.

Кіраўнік брытанскага зьнешнепалітычнага ведамства нагадаў, што міністры замежных справаў Эўразьвязу сустрэнуцца ў панядзелак у Люксэмбургу.

«Палітыка ЭЗ у адносінах да Украіны павінна быць дакладнай і адзінай», цытуе брытанскага міністра ІТАР-ТАСС.