Славянск. Забітыя і параненыя з абодвух бакоў

Пра ахвяры пад час антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску Данецкай вобласьці паведаміў у Фэйсбуку міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.

«З нашага боку — афіцэр СБУ. Паранены кіраўнік АТЦ СБУ і яшчэ чацьвёра. З боку сэпаратыстаў — нявызначаная колькасьць. Сэпаратысты пачалі прыкрывацца жывым шчытом зь мірнага насельніцтва», — напісаў міністар Авакаў.

сачыце за разьвіцьцём падзеяў тут >>