На радзіме Януковіча таксама актыўнічаюць сэпаратысты

Харкаў. Ілюстрацыйнае фота

Мінулай ноччу сэпаратысты захапілі будынкі пракуратуры, міліцыі і гарадзкую раду у Енакіеве, адкуль паходзіць былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Над будынкам гарадзкой рады — расейскі сьцяг і сьцяг так званай «Данецкай рэспублікі».

Як паведамляе мясцовы сайт «Остров», у суседняй Горлаўцы пакуль усё спакойна, чаканы начны штурм адміністрацыйных будынкаў і сілавых ведамстваў не адбыўся з-за таго, што занятая ў іншых гарадах вобласьці штурмавая група не пасьпела пад’ехаць. «Мясцовыя жыхары, падцягнуўшыся для правядзеньня сілавых акцый, застаўшыся без падтрымкі «зялёных чалавечкаў», не адважыліся на самастойныя дзеяньні, ужылі сьпіртовыя напоі і пад раніцу разышліся», —піша сайт kramatorsk.info