Двое параненых пры штурме блёк-посту

У 10.00 пад будынкам гарадзкога аддзелу міліцыі ў Славянску сабралася некалькі дзясяткаў гараджанаў.

Яны выстройваюцца жывым шчытом перад барыкадамі. Людзі настроеныя стаяць да канца, нягледзячы на інфармацыю аб антытэрарыстычнай апэрацыі.

Таксама паступіла інфармацыя, што ў выніку перастрэлкі на адным з блёкпастоў ў Славянску былі параненыя. Паводле жыхароў вёскі Міньковка (Арцёмаўскі раён), раніцай туды былі дастаўленыя двое параненых, паведамляе мясцовы сайт slavgorod.com.ua