Папа Рымскі папрасіў прабачэньня за сьвятароў-пэдафілаў

Папа Францішак

Кіраўнік Ватыкану ў пятніцу зьвярнуўся да вернікаў з просьбай аб прабачэньні тых сьвятароў, якія злоўжылі царкоўным санам для сэксуальных дамаганьняў да дзяцей.
Папа Рымскі Францішак заявіў, што адчувае сябе «асабіста абавязаным» папрасіць прабачэньня за пакуты, прычыненыя дзецям з боку сьвятароў.

У лютым сёлета Камітэт ААН у правах дзіцяці запатрабаваў ад Ватыкану адхіліць ад выкананьня абавязкаў сьвятароў, якія падазраюцца ў датычнасьці да злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці дзяцей, і правесьці расьсьледаваньне.

У канцы мінулага году пантыфік даручыў кардыналам стварыць спэцыяльны камітэт дзеля барацьбы з пэдафіліяй у Рымска-каталіцкай царкве.