Разам зь Яцанюком на сходзе ў Данецку прысутнічаюць міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, віцэ-прэм’ер Віталь Ярэма, іншыя чальцы ўраду, а таксама народны дэпутат Украіны Барыс Калесьнікаў, бізнэсовец Рынат Ахметаў, мэр Харкава Генадзь Кернес ды іншыя.
Як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН, сход пачаўся з хвіліны маўчаньня па шахцёрах, якія загінулі сёньня ў шахце імя Скачынскага ў Данецку.
Ва ўступным слове Яцанюк падкрэсьліў, што сёньня «важны дзень адкрытага дыялёгу». Сёньня трэба зрабіць усё, каб Украіна была адзінай краінай, каб кожны чалавек адчуваў сябе свабодным і адчуваў, што ўплывае на цэнтральную і мясцовую ўладу, каб яму было камфортна.
Паводле Яцанюка, урад краіны і цэнтральная ўлада гатовыя прыслухацца да думкі ня толькі рэгіёнаў, але і кожнага жыхара краіны.
«Сёньня неабходна разгледзець пытаньні зьмены Канстытуцыі, у якіх асаблівую ўвагу зьвярнуць на пытаньні ліквідацыі аблдзяржадміністрацыі як рудымэнту і ў адпаведнасьці з прынцыпам субсыдыярнасьці разьмеркаваць кіраваньне тэрыторыямі. Абласная рада павінна абіраць уласны выканкам, да якога пяройдуць фінансава-эканамічныя і адміністрацыйныя паўнамоцтвы», — адзначыў Яцанюк.
Гэтую ідэю падтрымаў мэр Данецку Аляксандар Лук’янчанка, які прапанаваў прэм’ер-міністру правесьці рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю адначасова з выбарамі прэзыдэнта.
«Выкарыстоўваючы тыя камісіі, якія створаныя для выбараў, неабходна правесьці апытаньне або рэфэрэндум пра зьмены ў Канстытуцыю нашай краіны», — прапанаваў ён.
На думку Лук’янчанкі, гэта дапаможа «супакоіць насельніцтва, вырашыць усе праблемы».
Яцанюк таксама падкрэсьліў, што прэзыдэнт краіны павінен збалянсаваць уладу паміж цэнтрам і рэгіёнамі і збалянсаваць органы цэнтральнай улады.
Яцанюк акцэнтаваў, што важным элемэнтам кіраваньня краінай павінен быць парлямэнт. Таксама прэм’ер-міністар адзначыў, што дзеля недапушчэньня расколу ў краіне моўнае пытаньне павінна заўсёды быць адным з галоўных.
«Ніхто і ніколі ня будзе абмяжоўваць расейскую мову і права размаўляць на ёй ва Ўкраіне», — заявіў Яцанюк.
Ён дадаў, што галоўная задача сёньня — «захаваць мір, спакой і цэласнасьць дзяржавы».