Беларусы будуць назіраць за выбарамі ва Ўкраіне

Камітэт салідарнасьці з Украінай рыхтуе назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары 25 траўня.
На паседжаньні Беларускага камітэту салідарнасьці з Украінай, якое прайшло ў Менску, прынята рашэньне рыхтаваць беларускіх назіральнікаў для ўкраінскіх прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца 25 траўня 2014 году. Прадстаўнікі Камітэту дамовіліся пра гэта папярэдне з палітычнымі структурамі ўкраінскага боку.

Камітэт абмеркаваў шэраг зваротаў адносна падзеяў ва Ўкраіне (будуць апублікаваныя цягам тыдня), абмеркаваў фармат удзелу ў Чарнобыльскім шляху, зацьвердзіў кірункі дзейнасьці і прызначыў адказных за іх рэалізацыю, паведамляе прэсавая служба БХД.

Сябры Камітэту таксама працягваюць збор сродкаў для сям’і беларуса Міхася Жызьнеўскага, забітага на Майдане.