Людзі ў Харкаве выйшлі адстойваць адзінства Ўкраіны (трансьляцыя)

На цэнтральнай плошчы Свабоды Харкава мітынгуюць праўкраінскія і прарасейскія актывісты.
Бліжэй да будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі стаяць людзі з расейскімі і савецкімі сьцягамі і георгіеўскімі стужкамі. Праз дарогу ад іх мітынгуюць людзі з украінскімі сьцягамі. Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, мітынгі пастаянна пераклікаюцца, сутыкненьняў пакуль няма.

Раней на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, які цяпер у Харкаве, паведаміў, што будынак Харкаўскай адміністрацыі цалкам вызвалілі ад сэпаратыстаў.


Прарасейску настроеныя сілы ў Харкаве напярэдадні ажыцьцявілі захоп будынка абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Актывісты правялі ў памяшканьні ўсю ноч і заклікалі аднадумцаў прыходзіць на дапамогу. Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляў, што ў будынак зайшло кіраўніцтва абласной міліцыі.