Варламаў прыйдзе на «Мову ці каву»

Мова ці кава ў Менску, 13 студзеня 2014

7 красавіка чарговыя заняткі «Мова ці кава» будуць прысьвечаныя беларускай модзе. Падчас заняткаў выступіць гурт Bosae Sonca.
Адмысловым госьцем чарговых заняткаў беларускай мовы ў Менску будзе мадэльер і былы вязень Саша Варламаў. Арганізатары таксама запрасілі стыліста-візажыста і плястычнага хірурга, каб пагаварыць пра сакрэты прыгажосьці і колькі гэта каштуе.

Саша Варламаў

Напрыканцы заняткаў адбудзецца выступ гурту Bosae Sonca.

Сярод іншага будзе прэзэнтаваны традыцыйны тэматычны слоўнік беларускай лексікі. Удзельнікі заняткаў пашукаюць беларускія адпаведнікі запазычаньням.

Заняткі пачнуцца а 19-ай гадзіне 7-га красавіка ў творчай прасторы ЦЭХ [мапа]. Уваход вольны.




У гэты самы час у галерэі «Ў» адбудуцца заняткі «Мова нанова», прысьвечаныя тэме «Горад». Арганізатары абяцаюць дыскусію пра розныя складнікі і дэталі гарадзкога асяродзьдзя, а таксама неверагодны музычны сюрпрыз.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску паўтара году таму.

«Мова нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія адбываюцца па панядзелках у галерэі «Ў»


Ролік у падтрымку беларускай мовы з удзелам Сашы Варламава: