Буш адчуў у сабе Рэмбранта і намаляваў Пуціна (ФОТА)

Карціны Джорджа Буша

Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прадставіў свае жывапісныя працы. Экспазыцыя, адкрытая ў суботу ў прэзыдэнцкім музэі ў Даласе, штат Тэхас, уключае ў сябе партрэты сусьветных дзеячаў, зь якімі Бушу даводзілася сустракацца.

У іх ліку — прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр, прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай, а таксама канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель. У тэлеінтэрвію са сваёй дачкой Джэннай Буш, былы прэзыдэнт ЗША заявіў, што ня лічыць сябе вялікім мастаком, аднак аднойчы ён адчуў, што ў яго душы «схаваны Рэмбрандт».

Буш займаў пасаду прэзыдэнта ЗША з 2001 па 2009 год.