Выбух у Чачні. Чацьвёра загінулі

У Чачні на бомбе падарвалася баявая машына пяхоты. Чацьвёра вайскоўцаў загінулі, сямёра параненыя, паведамляе МУС.

Выбух адбыўся ля паселішча Яндзі Ачхой-Мартанаўскага раёну рэспублікі, дзе вайскоўцы інжынэрнага падразьдзяленьня ўнутраных войскаў праводзілі разьведку мясцовасьці. Бомба была замаскаваная.

Параненыя дастаўлены ў мэдыка-санітарны батальён Грознага. Узбуджаная крымінальная справа.