ЭЗ адмяняе візавы рэжым для Малдовы

Эўрапейскі парлямэнт афіцыйна прыняў рашэньне дазволіць грамадзянам Малдовы, якія маюць біямэтрычныя пашпарты, падарожнічаць бязь візы ў Шэнгенскую зону, пачынаючы з 28 красавіка.

Рашэньне было падпісана ў чацьвер прэзыдэнтам Эўрапейскага парлямэнту, Марцінам Шульцам. Ініцыятыва палегчыць візавыя абмежаваньні для малдаван была абвешчана на саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні ў лістападзе летась. Плянуецца, што Малдова падпіша Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ сёлета.