Які герой патрэбны беларусам?

Your browser doesn’t support HTML5

На сёлетні Дзень Волі «Малады фронт» выйшаў з банэрам «Героі не паміраюць!» На ім былі выявы ідэолягаў і палітычных дзеячаў нацыянальных рухаў Украіны — Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча, а таксама Беларусі — Станіслава Булак-Балаховіча, Міхала Вітушкі, Вінцэнта Гадлеўскага. Ці годныя гэтыя асобы сёньня называцца героямі нацыі? Ці ідэі і мэтады іхнага змаганьня могуць дайсьці да сучаснага паспалітага беларуса, аб’яднаць, а не разьяднаць, нацыю?