Украіна будзе судзіцца з Расеяй за Крым

Украіна плянуе вярнуць Крым і абскардзіць дзеяньні Масквы ў міжнародным судзе ААН.
Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца:

«Мы лічым Крым часткай Украіны, мы плянуем падаць пазовы ў міжнародны суд супраць Расеі і супраць расейскіх дзеяньняў у Крыме. Мы лічым, што з міжнароднай падтрымкай мы зможам вярнуць Крым Украіне», — сказаў Дзешчыца.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра Міжнародны суд ААН у Гаазе.

«Мы зьбіраем дакумэнты, гэта можа заняць некаторы час. Ёстць магчымасьць падачы пазоваў па міжнародным марскім заканадаўстве. Зараз справы рыхтуюцца», — адзначыў Дзешчыца.

За апошнія дні ўкраінскі МЗС ажывіў дыпляматычную рыторыку ў пытаньні адносін з Расеяй. Экспэрты назвалі такія паводзіны ўкраінскіх дыпляматаў адэкватным адказам на інфармацыйную вайну, якую вядзе Расея супраць Украіны.