Улады Паўночнай Карэі заявілі аб новым ядзерным выпрабаваньні

North Korea - An overview of a national meeting at the April 25 House of Culture to mark the 20th anniversary of late North Korean leader Kim Jong-Il's election as chairman of the DPRK National Defence Commission, Pyongyang, 08Apr2013

Улады КНДР ня выключылі магчымасьці правядзеньня новага ядзернага выпрабаваньні, нацэленага на ўмацаваньне сіл стрымліваньня.

З адпаведнай заявай выступіла сёньня зьнешнепалітычнае ведамства краіны, якое цытуе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Напружанасьць вакол Паўночнай Карэі ўзрасла пасьля праведзеных у сераду Пхеньянам выпрабаваньняў двух балістычных ракет сярэдняй далёкасьці. Рада бясьпекі ААН асудзіда гэтыя дзеяньні, назваўшы іх парушэньнем прынятых рэзалюцыяў.

Нэгатыўную рэакцыю з боку КНДР выклікалі, у сваю чаргу, сустрэчы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы зь лідэрамі Японіі і Паўднёвай Карэі, якія адбыліся на гэтым тыдні ў Гаазе.