На Майдане праходзіць памінальнае Веча памяці Нябеснай Сотні (ужывую)

Сьвятары Украінскіх цэркваў праводзяць памінальныя набажэнствы, палітычныя выступы не заплянаваныя.

Праходзіць 40 дзён з моманту трагічных падзеяў 18-20 лютага, падчас якіх загінулі героі Нябеснай Сотні.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, пачынаючы з 18 лютага ў сутыкненьнях у цэнтры Кіева пацярпела 1528 чалавек, загінулі 103 ўдзельнікі пратэстаў.