Парашэнка прапануе пазбыцца «алігархічнай сыстэмы эканомікі»
Your browser doesn’t support HTML5
Дэпутат Вярхоўнай Рады, кандыдат на прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка спачатку хоча пабудаваць канкурэнтную эканоміку зь мінімальным умяшаньнем улады ў эканамічны сэктар.
«На чым трымалася алігархічная сыстэма эканомікі? Улада стварала неканкурэнтныя, карупцыйныя перавагі тым ці іншым сем’ям у вельмі небясьпечных сэктарах эканомікі. Перш за ўсё гэта рабілася ў паліўнай галіне і іншых манапольных сэктарах, дзе заквітнела карупцыя і алігархічныя перавагі», — сказаў дэпутат.