Расея рыхтуе напад на Ўкраіну — Парубій

Андрэй Парубій

Расея не адмовілася ад пляну нападу на тэрыторыю Ўкраіны пад назвай «Руская вясна» і трымае на мяжы стотысячнае войска.
Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Парубій падчас брыфінгу, перадае УНІАН.

Ён адзначыў, што практычна штодня ўкраінскаму боку ўдаецца затрымліваць дывэрсійныя групы, якія перакідваюцца ў асноўным з тэрыторыі РФ з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, для захопу адмінбудынкаў.