У Адэсе прарасейскі марш пераблытаў Валынь з Катыньню

Прарасейскі мітынг у Адэсе

23 сакавіка у Адэсе адбыўся прарасейскі марш, удзельнікі якога з расейскімі і савецкімі сьцягамі падышлі да консульства Польшчы, каб нагадаць пра забойствы палякаў Украінскай паўстанцкай арміяй падчас Другой усясьветнай вайны. Аднак удзельнікі маршу пераблыталі Валынь, дзе такія забойствы адбываліся, з Катыньню, дзе тысячы палякаў былі забітыя сталінскімі карнікамі.
Удзельнікі маршу трымалі плякаты «Вспомним катынскую резню», а пасьля прамовы пра «злачынствы бандэраўцаў» натоўп скандаваў: «Поляк, вспомни Катынь!»

(На відэа ад 3:25)