Расейцы пагражаюць крымінальнымі справамі ўкраінскім марпехам

Паводле розных дадзеных, у вайсковай часьці ў Феадосіі затрыманыя ад 60 да 80 украінскіх марскіх пяхотнікаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавага цэнтру Мінабароны Ўладзіслаў Селязьнёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Паводле розных дадзеных, ад 60 да 80 ўкраінскіх марпехаў вывезеныя з тэрыторыі вайсковай часьці. Яны затрыманыя. Знаходзяцца на тэрыторыі Фэадасійскага порту. Ім пагражаюць завядзеньнем крымінальных спраў», — гаворыцца ў паведамленьні.

24 сакавіка каля 5 гадзіны раніцы расейскія вайскоўцы пачалі штурм украінскай вайсковай часьці ў Феадосіі з выкарыстаньнем зброі, нагадвае espreso.tv