Сёньня ў Маскве – антываенны кангрэс

Грамадзкія дзеячы і навукоўцы зьбяруцца сёньня на Кангрэс расейскай інтэлігенцыі супраць вайны.
Першая сэсія адкрыецца ў Бібліятэцы замежнай літаратуры ў Маскве. Весьці яе будзе лідэр партыі «Грамадзянская плятформа» Ірына Прохарава. Плянуецца абмеркаваньне сытуацыі і адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай. Таксама чакаецца прыняцьце праграмнага дакумэнта, які ў будучыні можа стаць асновай для фармаваньня антываеннага руху. Сярод удзельнікаў дыскусіі чакаюцца эканаміст Яўген Гонтмахер, гісторык Андрэй Зубаў, праваабаронца Леў Панамароў, пісьменьніца Людміла Уліцкая, прэзыдэнт Фонду абароны галоснасьці Аляксей Сіманаў.