Пуцін ўхваліў дакумэнт аб анэксіі Крыма

Пуцін зрабіў яшчэ адзін крок да анэксіі ўкраінскай тэрыторыі.
Уладзімер Пуцін распарадзіўся ўхваліць праект дамовы аб прыняцьці Крыма ў склад Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, у дакумэнце таксама ўтрымліваецца распараджэньне «лічыць мэтазгодным падпісаць дамову на вышэйшым узроўні».

Згодна з распараджэньнем, праектам дамовы прадугледжваецца стварэньне ў складзе Расеі новых суб’ектаў.

Гэта наступны крок па анэксіі ўкраінскай тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй расейскіх войскаў.

Украіна, Эўразьвяз, ЗША не прызнаюць рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі, які быў праведзены ў Крыме з парушэньнем закону.