Пра гэта заявіў сёньня Свабодзе прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.
Афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі так выказаўся наконт украінскай сытуацыі:
«Беларусь зацікаўленая ў стабільных палітычных, эканамічных і гуманітарных адносінах з нашымі суседнімі братэрскімі краінамі. Гатовыя прыкласьці ўсе магчымыя з нашага боку намаганьні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расеяй у нармальнае рэчышча.
Мы заўсёды гаварылі пра тое, што трэба знаходзіць варыянты ўрэгуляваньня дыпляматычнымі сродкамі праз дыялёг і не дапускаць сілавога супрацьстаяньня з аніводнага боку».