Японія не прызнала вынікі крымскага рэфэрэдуму

Урад Японіі не прызнае вынікаў рэфэрэндуму ў Крыме, бо лічыць, што ён не адпавядае Канстытуцыі Ўкраіны.
«Рэфэрэндум ня мае юрыдычнай сілы», — заявіў у Токіо генэральны сакратар ураду Ёсіхідэ Суга.

Генэральны сакратар Кабінэта міністраў выказаўся за павагу сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Раней вынікі рэфэрэндуму не прызналі ЗША, Эўразьвяз і Канада.