Украінскім праваахоўнікам удалося спыніць спэцапэрацыю Крамля

Андрэй Парубій

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Андрэй Парубій. Апэрацыя называлася «Руская вясна».

«Яе першы этап прадугледжваў правядзеньне ў нядзелю, 16 сакавіка, у васьмі паўднёвых і ўсходніх абласьцях масавых беспарадкаў, захоп адміністрацыйных будынкаў (перш за ўсё, адміністрацыі), абвяшчэньне „народных губэрнатараў“, стварэньне незаконных ваенных фармаваньняў, зварот да Расеі з просьбай ўвесьці войскі», — піша ён.