СБУ ўзяла пад поўны кантроль газатранспарнтую сыстэму Ўкраіны

Архіўнае фота. 2012 год

Нацыянальная гвардыя Ўкраіны і СБУ ўзялі пад асаблівую ахову і поўны кантроль газатранспартную і газаразьмеркавальную сыстэмы Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МУС Украіны.

Паводле зьвестак ведамства, да такіх мер зьвярнуліся на даручэньне прэм’ер-міністра.

«Рашэньне прынятае для гарантаваньня бясьпекі і бесьперабойнай працы найважнейшага інфраструктурнага аб’екту краіны», — паведамілі ў МУС.