Улады Крыму закрываюць паветраную прастору над паўвыспай

На пэрыяд правядзеньня рэфэрэндуму 16 сакавіка ўлады Крымскай аўтаноміі закрываюць паветраную прастору над паўвыспай.
Пра гэта ў Twitter напісаў Сяргей Аксёнаў, які называе сябе кіраўніком крымскага ўраду.

Ён не ўдакладняе, ці гаворка ідзе менавіта пра 16 сакавіка ці пра даўжэйшыя тэрміны.

11 сакавіка былі скасаваныя ранішнія рэйсы з Кіева ў Сімфэропаль і назад. Авіякампанія МАУ заявіла, што ранішнія рэйсы былі скасаваныя «зь незалежных ад кампаніі прычынаў».