Украінскае войска рухаецца на поўдзень

Шматкілямэтровая калёна ўкраінскага войска рухаецца на поўдзень дзяржавы.
Сярод машын БТР, грузавікі, спэцтэхніка, калёну суправаджаюць гелікоптэры.

На тэрыторыі Запароскай вобласьці мясцовыя жыхары вітаюць вайскоўцаў нацыянальнымі сьцягамі і выгукамі, сустрэчныя машыны сігналяць, — гэта бачна з наўпроставай трансьляцыі espreso.tv.

Украінская армія абвясьціла тэрміновыя манэўры пасьля таго, як расейскія войскі без апазнавальных знакаў увайшлі ў Крым, а мясцовыя ўлады пачалі рыхтавацца да рэфэрэндуму аб далучэньні да Расеі.

Улады ў Кіеве, а таксама міжнародная супольнасьць асудзілі гэтыя дзеяньні крымскіх сэпаратыстаў і ўладаў Расеі.