Памёр апошні з дынастыі Фордаў

У ЗША ва ўзросьце 88 гадоў памёр Уільям Клэй Форд-старэйшы, апошні з унукаў заснавальніка знакамітай аўтамабільнай кампаніі Генры Форда.
Уільям Форд-старэйшы амаль шэьсць дзесяцігодзьдзяў узначальваў аўтамабільны канцэрн Форда. У афіцыйнай заяве кампаніі гаворыцца, што яго роля ў выбары дызайну аўтамабіляў Форда была ключавой.

Форд-старэйшы таксама быў нязьменным уладальнікам клюбу Нацыянальнай футбольнай лігі «Дэтройт Лаянс».