На Майдане Шаўчэнкаўскае веча

На Майдане незалежнасьці ў Кіеве праходзіць веча з нагоды 200 - годзьдзя Тараса Шаўчэнкі.
На веча пад назовам «Устане Ўкраіна — сьвет праўды ўзыдзе!» сабраліся тысячы людзей.

Адным зь першых на сцэне выступіў міністар культуры Яўген Нішчук. «Голас Майдана» прачытаў некалькі вершаў Кабзара, у тым ліку «Запавет».

На сцэне таксама выступалі лідэры ўсіх асноўных ўкраінскіх рэлігійных канфэсій. У сваім выступе патрыярх Кіеўскі Філярэт выказаў упэўненасьць, што Ўкраіна зможа супрацьстаяць агрэсіі з боку Расеі. Ён адзначыў, што Расея цяпер вядзе несумленную гульню — абвяргае наяўнасьць сваіх войскаў у Крыме, абвінавачвае ўкраінцаў ва ўціск рускамоўнага насельніцтва. Але патрыярх адзначыў, што ўкраінцы ўсё ж змогуць абараніць сваю Радзіму, бо праўда — пераможа.