На беларуска-украінскай мяжы затрымліваюць падазроных ў экстрэмізьме

Беларуска-ўкраінская мяжа. Архіўнае

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманая група людзей, якія падазраюцца ў намеры ажыцьцяўляць правакацыйныя і баявыя дзеньні на тэрыторыі Ўкраіны.
Пра гэта паведаміў украінскі «5 канал».

Затрыманьне адбылося ў межах апэрацыі «Кардон», якую чатыры дні назад распачалі супольна Служба бясьпекі Ўкраіны і Міністэрства ўнутраных спраў, каб не дапусьціць уезду ва Ўкраіны расейскіх экстрэмістаў.

Пра грамадзянства затрыманых не паведамлялася.