Хадаркоўскі прыляцеў у Кіеў, каб не дапусьціць кровапраліцьця

Міхаіл Хадаркоўскі

Былы расейскі алігарх і адзін з самых вядомых расейскіх зьняволеных Міхаіл Хадаркоўскі прыбыў у Кіеў.

Пра гэта паведамляе адзін з акаўнтаў Хадаркоўскага ў твітэры .

«Маланка. Я ў Кіеве. Прыляцеў», — сказана ў паведамленьні.


У першыя гадзіны візіту ў Кіеў экс-кіраўнік нафтавай карпарацыі «ЮКОС» наведаў кіеўскі Майдан, дзе сфатаграфаваўся ў кампаніі Юрыя Луцэнкі.

Хадаркоўскі раней заявіў, што гатовы накіравацца ва Ўкраіну, каб перадухіліць кровапраліцьцё.