На журналістаў, якія былі побач з вайсковай часткай № 2355, якую ў пятніцу ўвечары штурмавалі рускія салдаты, зьдзейсьнены напад. Сярод пацярпелых — і расейскі журналіст, грамадзянін Расеі Павел Нікулін.
Раней у пятніцу паступалі паведамленьні, што ў Крыме блізу Севастопаля невядомыя спрабавалі захапіць вайсковую частку А-2355 — камандны пункт тактычнай групы «Крым» супрацьпаветраных войскаў. Паводле гэтых паведамленьняў, тыя, хто нападаў, выбівалі брамы часткі грузавіком і патрабавалі ад украінскіх вайскоўцаў здацца і перадаць аб’ект «пад кантроль іншых узброеных фармаваньняў».
Гостеприимный Крым pic.twitter.com/F55PJy0Q9w
— Mellunmäki (@mrzff) March 7, 2014
Паводле яго словаў, у траўматычным пункце, дзе ён знаходзіцца, разам зь ім яшчэ чацьвёра зьбітых журналістаў.
Короче, тут в травме еще 4 журналиста. С той же части, просили не писать имен.
— Mellunmäki (@mrzff) March 7, 2014
Журналіст паведамляе, што невядомы, які напаў на яго, быў з расейскай «георгіеўскай стужкай» і заявіў, што ён з Расеі.
Напал человек в маске, с георгиевской лентой, крепкий. Сказал, что из России.
— Mellunmäki (@mrzff) March 7, 2014
Севастопальскі журналіст Зьміцер Белацэрковец, сьведка падзей, заявіў, што «такога фашызму-нацызму-генацыду» з боку прарасейскіх нападнікаў ён яшчэ ніколі ня бачыў. Прысутных журналістаў ня толькі зьбілі, але і абрабавалі, дадаў ён. На яго думку, тыя, хто нападаў, якія маскаваліся пад добраахвотніцкую «самаабарону», на самай справе былі байцамі былога «Беркуту», а вайсковую частку штурмавалі раней менавіта расейскія вайскоўцы.