У Пецярбургу за плякат «Миру мир» аштрафаваны блякаднік

Антываенная акцыя ў Пецярбургу

Плякат з рук вэтэрана вырваў і разарваў дэпутат пецярбурскага Заканадаўчага сходу Віталь Мілон, паведамляе «Новая газета».

Блякаднік, інвалід другой групы, быў затрыманы і суткі правёў у паліцэйскім участку. Яму інкрымінавалі ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і непадпарадкаваньне паліцыі. За першае правапарушэньне судзьдзя прызначыў Андрэеву штраф 10 тысяч рублёў, а за другое яму яшчэ трэба будзе зьявіцца ў суд.

Сваю акцыю піцерскі блякаднік правёў на знак пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.