У сутыкненьнях у Вэнэсуэле ўжо 21 ахвяра

Пратэсты ў Вэнэсуэле

Афіцэр паліцыі і адзін з прыхільнікаў ураду былі застрэленыя ў чацьвер у Каракасе, паведаміў сьпікер Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы.
Агульная колькасьць ахвяр з пачатку акцый пратэсту, такім чынам, узрасла да 21 чалавека.

Са словаў старшыні Нацыянальнай асамблеі Дыясдада Кабэльё, забойства адбылося на вуліцы, занятай пратэстоўцамі, на ўсходзе гораду.

Масавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Нікаласа Мадуры працягваюцца ў Вэнэсуэле ўжо амаль месяц.

Улады кажуць, што насамрэч за акцыямі пратэсту стаяць Злучаныя Штаты і іншыя краіны.