Пуцін, Папа Францыск і Сноўдэн — сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію міру

Сёлета на Нобэлеўскую прэмію міру прэтэндуе рэкордная колькасьць кандыдатаў — 278.
Сярод іх — Папа рымскі Францыск і пакістанская актывістка Малала Юсафзай, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і былы кантрактнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн.

Сярод намінантаў — 231 чалавек і 47 арганізацый .

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах Кэтрын Эштан, прэм’еры Сэрбіі і Косава Івіца Дачыч і Хашым Тачы таксама намінуюцца на прэмію міру за прасоўваньне мірнага працэсу на Балканах.

У канцы красавіка абвесьцяць дзясятку прэтэндэнтаў на прэмію міру.

Імя пераможцы стане вядома ў кастрычніку.