Абама гатовы байкатаваць саміт Вялікай васьмёркі ў Сочы

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама гатовы байкатаваць саміт Вялікай васьмёркі ў Сочы, правядзеньне якога прызначана на чэрвень, калі Расея ня зьменіць сваю пазыцыю адносна Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на непазначанага высокапастаўленага прадстаўніка амэрыканскай адміністрацыі.

У паведамленьні інфармацыйнага агенцтва, падхопленага амэрыканскай прэсай, гаворыцца пра тое, што прэзыдэнт Абама прыняў гэта рашэньне пасьля гадзіннай размовы з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, падчас якой яны абмяркоўвалі дыпляматычныя захады ціску на Расею.