Кіеўскі правайдэр адключыў расейскія тэлеканалы з-за «заклікаў да вайны»

Адзін з правайдэраў інтэрнэту і кабэльнага тэлебачаньня ў Кіеве «Ланет» прыпыніў трансьляцыю трох расейскіх тэлеканалаў за «агрэсіўную прапаганду і заклікі да вайны».
Абанэнтам адключылі прагляд тэлеканалаў «Першы канал», «НТВ Мір» і «РТР-Планета», перадае ТСН.

У прэс-службе кампаніі адзначаюць, што захаваньне міру цяпер зьяўляецца галоўным прыярытэтам, таму «Ланет» вырашыў прыпыніць трансьляцыю СМІ, якія вядуць агрэсіўную прапаганду, а таксама заклікаюць да вайны, распаўсюджваючы варожасьць і нянавісьць.