Пуцін загадаў скончыць вайсковыя вучэньні

Прэзыдэнт Расеі даў загад сваім вайскоўцам, якія праводзілі вучэньні, вярнуцца да месцаў дыслякацыі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Раптоўная праверка баяздольнасьці расейскіх войскаў у Заходняй і Цэнтральнай вайсковых акругах была абвешчаная 26 лютага.

Генштаб Расеі ў тым ліку правёў двухбаковыя тактычныя вучэньні з часткамі Паўночнага і Балтыйскага флётаў.

У вучэньнях прынялі ўдзел 150 тысяч вайскоўцаў розных родаў і відаў войск. Было задзейнічана 90 самалётаў, больш за 120 верталётаў, 880 танкаў, да 80 караблёў і судоў, 1200 адзінак іншай вайсковай тэхнікі.
Гэта была самая маштабная праверка баяздольнасьці расейскага войска пасьля 1991 году.