Пуцін гатовы да вайны

Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін просіць Савет Фэдэрацыі дазволіць выкарыстоўваць расейскія узброеныя сілы на тэрыторыі Ўкраіны.
Перад гэтым Савет Дзярждумы і Савет Фэдэрацыі заклікалі Пуціна прыняць усе магчымыя захады для абароны насельніцтва Крыму ад самавольства і гвалту.
Пры гэтым кіраўнік Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацвіенка ня выключыла магчымасьці ўвядзеньня абмежаванага кантынгенту расейскіх войскаў у Крым.