Паліцыя ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе ўжыла сьлёзацечны газ для разгону студэнцкай акцыі пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі вызваленьня раней арыштаваных дэманстрантаў.
У акцыі прымалі ўдзел некалькі сотняў студэнтаў, перадае ВВС.
Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Вэнэсуэле ў пачатку лютага.
Пад час непарадкаў ужо загінулі 16 чалавек, многія ўдзельнікі дэманстрацый арыштаваныя.
Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Вэнэсуэле ў пачатку лютага.
Пад час непарадкаў ужо загінулі 16 чалавек, многія ўдзельнікі дэманстрацый арыштаваныя.