У Пуціна праблемы з інтэрнэтам

Уладзімер Пуцін

Сайт прэзыдэнта Расеі можа быць часова недаступны, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў, перадае агенцтва РІА Навіны.
Сайт прэзыдэнта Расіі www.kremlin.ru ў чацьвер увечары недаступны для шэрагу карыстальнікаў, прычына – у «часовых цяжкасьцях з інтэрнэтам», паведаміў Дзьмітры Пяскоў.

Праблем ніякіх няма, сказаў ён у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», дадаўшы, што могуць быць нейкія часовыя цяжкасьці з інтэрнэтам.