Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук

Віктар Януковіч

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і былы в.а. міністра ўнутраных спраў Віталь Захарчанка абвешчаныя ў міжнародны вышук.
Як заявіў сёньня журналістам выканаўца абавязкаў генпракурора Алег Махніцкі, яны падазраюцца ў масавых забойствах, учыненых групай асобаў. Паводле яго, месцазнаходжаньне Януковіча і Захарчанкаі застаецца невядомым.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Арсэн Авакоў заявіў, што Януковіч ня быў арыштаваны раней у Севастопалі, каб не справакаваць узброеныя сутыкненьні.