Новы ўрад Украіны зацьвердзяць на Майдане

Склад новага ўкраінскага ўрада будзе абнародаваны і зацьверджаны на кіеўскім Майдане незалежнасьці 26 лютага, паведамляецца на сайце партыі «Бацькаўшчына».
Гэта будзе адбывацца ў фармаце «народнага веча», якое павінна пачацца ўвечары.

На сайце «Бацькаўшчыны» гаворыцца, што Рада Майдана запрашае прыняць удзел «ўсіх „майданаўцаў“ і ўсіх суайчыньнікаў».

У склад новага кабінэта, акрамя палітыкаў, павінны таксама увайсьці «прадстаўнікі грамадзкасьці».

25 траўня ва Ўкраіне пройдуць прэзыдэнцкія выбары.