Са шпіля Рады зрэзалі камуністычную зорку

Са шпіля над шкляным купалам Вярхоўнай Рады Ўкраіны зрэзалі савецкую зорку.
Зрабіць гэта даручыў намесьнік старшыні Рады Руслан Кашулінскі.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандар Аронец, адпаведнае даручэньне Кашулінскі даў яшчэ раней, але яго блякаваў экс-сьпікер Уладзімір Рыбак.

У аўторак працаўнікі рады зорку дэмантавалі.

Пра гэта таксама з радасьцю паведаміў на пасяджэньні парлямэнту старшыня фракцыі «Свабода» Алег Цягнібок.

У сьнежні мінулага году дэманстранты скінулі з пастамэнта помнік Леніну ў цэнтры Кіева. Ад таго часу ва Ўкраіне пачаўся «ленінапад».