Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра Ўкраіну

Сёньня адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнты Беларусі і Расеі абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне і яе значэньне для дзьвюх краінаў.

Як паведамляецца, таксама Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзімера Пуціна з бліскучымі вынікамі выступленьня расейскіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Сочы. У сваю чаргу кіраўнік Расеі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з вялізарным посьпехам алімпійскай зборнай Беларусі.