Цімашэнка: Майдан пацягне зьмены ў іншых краінах

Юлія Цімашэнка выступіла на Майдане. Яна назвала ўдзельнікаў Майдану героямі і сказала, што яны будуць будаўнікамі новай Ўкраіны.
«Ваш рух пацягне за сабой станаўленьне дэмакратыі ў іншых краінах. Людзі, якія жывуць пры дыктатурах, змогуць узяць з вас прыклад» - сказала Юлія Цімашэнка, якая на сцэне сядзела ў інвалідным вазку.

Раней Юлія Цімашэнка заявіла, што возьме ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных на 25 траўня.

Перад Майданам Цімашэнка наведала вуліцу Грушэўскага, дзе аддала даніну павагі загіблым. Паводле МУС Украіны, у часе сутыкненьняў загінулі 82 чалавекі.

Пасьля Цімашэнкі на Майдане выступіў былы міністар унутраных спраў Луцэнка, які сказаў, што «Украіна сёньня скончыла з крывавай дыктатурай».