Цімашэнка рухаецца на Майдан

Юлія Цімашэнка з дачкой.

Вызваленая сёньня з-за кратаў былы прэм'ер Юлія Цімашэнка адразу пасьля вяртаньня ў Кіеў наведала барыкаду на вуліцы Грушэўскага.
На Грушэўскага яна сімбалічна разьвіталася з людзьмі, якія загінулі падчас сілавога супрацьстаяньня. Яна паабяцала актывістам Майдана больш ніколі не дапусьціць, каб улада "хоць бы пальцам дакранулася да вашай гонару, да вашых жыцьцяў".

Пасьля гэтага Цімашэнка, якую транспартуюць у вазку, папрасіла рухацца на Майдан.