У Львове два беркутаўцы згарэлі жыўцом

Два абгарэлыя цела байцоў «Беркуту» выявілі пасьля ліквідацыі пажару ў частцы гэтага спэцаддзелу ў Львове. Гэтую інфармацыю пацьвярджае Галоўнае ўпраўленьне МУС ў Львоўскай вобласьці. Пажар адбыўся ў чацьвер вечарам.

Зараз высьвятляюць прычыны ўзгараньня і сьмерці «беркутаўцаў». Па адной з вэрсіяў, да выбуху датычныя правакатары, а па іншай — падпал зьдзейсьнілі ўнутры часткі.

Па абноўленых дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у выніку сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Кіеве, пачынаючы ад 18 лютага, загінулі 75 чалавек.


ЖЫВЫ БЛОГ