Пажарнікі працягваюць тушыць пажар у Доме прафсаюзаў

Your browser doesn’t support HTML5

Пажар у Доме прафсаюзаў

З Дома прафсаюзаў у Кіеве пажарныя эвакуявалі чатырох актывістаў. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў аддзеле сувязяў са СМІ Дзяржслужбы па надзвычайных сытуацыях.
Узгараньне ў доме, які застаецца ў эпіцэнтры супрацьстаяньня сілавікоў і пратэстоўцаў на Майдане, ліквідуюць пяць пажарных машынаў. Ці ёсьць яшчэ людзі ў Доме прафсаюзаў, невядома.